Бяспека непаўналетніх

Віцебская транспартная пракуратура паведамляе, што любое старонняе ўмяшанне ў дзейнасць чыгуначнага транспарту пераследуецца па законе і можа пацягнуць за сабой крымінальную, адміністрацыйную і матэрыяльную адказнасць.

Налажэнне на рэйкі старонніх прадметаў, закіданне цягнікоў камянямі, пашкоджанне прылад сігналізацыі і сувязі і іншыя супрацьпраўныя дзеянні, якія парушаюць бяспеку руху на чыгуначным транспарце могуць прывесці да гібелі людзей, а таксама прычыніць сур'ёзны матэрыяльны ўрон.

Указаныя правапарушэнні часта здзяйсняюць непаўналетнія, а несці адказнасць нямала прыходзіцца іх бацькам.

Так, напрыклад, на 26.06.2017 перагоне Віцебск – Чапіна непаўналетні К. 2005 г.н., падклаў староннія прадметы на чыгуначныя шляхі на 567 км. пікет № 2 названага перагону, т.к. непаўналетні не дасягнуў устаноўленага Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (далей - КоАП Рэспублікі Беларусь) 14 гадовага ўзросту, з якога наступае адміністрацыйная адказнасць за дадзенае правапарушэнне, пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч. 1 арт. 9.4 (Невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей) КоАП Рэспублікі Беларусь, складзены ў дачыненні да маці непаўналетняга.

27.06.2017 на перагоне Віцебск – Чапіна непаўналетнія У. 2004 г.н. і С. 2005 г.н. падкладалі староннія прадметы (друз) на чыгуначныя шляхі, пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч. 1 арт. 9.4 (Невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей) КоАП Рэспублікі Беларусь, таксама складзены ў дачыненні да маці непаўналетніх.

  Выхадкі дзяцей маглі пацягнуць гібель людзей, а таксама матэрыяльны ўрон. Акрамя таго, знаходзячыся на чыгуначных шляхах, непаўналетнія падвяргалі сваё жыццё небяспецы. Пракуратура заклікае непаўналетніх не парушаць правілы паводзін на аб'ектах транспарту, а бацькоў уважліва ставіцца да выхавання сваіх дзяцей.

Найбольш распаўсюджаным правапарушэннем, што здзяйсняецца непаўналетнімі на аб'ектах транспарту, з'яўляецца проход пачыгуначнымі пуцямі або знаходжанне на чыгуначных пуцях у неўстаноўленым месцы (ч. 5 арт. 18.3. Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь), што можа пацягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 0,2 да 2 базавых велічынь (за 7 месяцаў 2017 года прыцягнута 15 непаўналетніх).

Нагадваем, што пераходзіць чыгуначныя пуці неабходна толькі ва ўстаноўленых месцах, карыстаючыся пры гэтым пешаходнымі мастамі, тунэлямі, пераездамі, насціламі, а таксама ў месцах, дзе ўстаноўлены спецыяльныя ўказальнікі; 

На другім месцы, на жаль, ідуць правапарушэнні звязаныя з ужываннем непаўналетнімі алкаголю!

Не лішнім будзе нагадаць, што распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў або піва ў грамадскім месцы, альбо з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане ап'янення, цягне адміністрацыйную адказнасць для непаўналетніх з 16 гадоў.   Адказнасць за здзяйсненне ўказанага правапарушэння, прадугледжваецца часткай 1 артыкула 17.3. Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (далей – КоАП Рэспублікі Беларусь) і можа пацягнуць накладанне штрафу ў памеры да 8 базавых велічынь (да 184,00 рублёў), за здзяйсненне правапарушэння паўторна ў памеры да 15 базавых велічынь (да 345.00 рублёў) або адміністрацыйны арышт.

У мінулым перыядзе бягучага года за распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў або піва ў грамадскім месцы, альбо з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане ап'янення Віцебскім, Полацкім і Аршанскім  АУС на транспарце прыцягнута 28 непаўналетніх.

Акрамя таго, бацькам (асобам іх замяняючым – апекунам, папячыцелям) варта ведаць, што яны нясуць адміністрацыйную адказнасць за дзеянні, здзейсненыя іх непаўналетнімі дзецьмі (падапечнымі), якія не дасягнулі ўзросту, з якога наступае адміністрацыйная або крымінальная адказнасць, у адпаведнасці са стаццёй 9.4 КоАП Рэспублікі Беларусь за невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей, што можа пацягнуць накладанне штрафу ў памеры да 10 базавых велічынь (да 230.00 рублёў).  

Так, напрыклад, 10 жніўня 2017 г. а 15.00 непаўналетні Л. 2003 г.н. распіваў піва паблізу станцыі Лучоса. У дачыненні да парушальніка складзены пратакол аб адміністрацыйных правапарушэннях па частцы 1 артыкула 17.3. КаАП Рэспублікі Беларусь.

Увазе прадаўцоў! 

Работнiкам гандалю неабходна памятаць, што ў адпаведнасці з часткай 6 артыкула 12.17. КаАП Рэспублікі Беларусь: «Парушэнне правілаў гандлю, якое выразілася ў продажы алкагольных, слабаалкагольных напояў або піва непаўналетнім, -

цягне накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь» (да 1150.00 рублёў).

 

Здзяйсненне непаўналетнімі правапарушэнняў на аб'ектах транспарту з'яўляецца следствам іх беcмэтавага знаходжання паблізу чыгункі, неналежнай арганізацыі вольнага часу у вольны ад вучобы час, адсутнасці належнага кантролю бацькоў за паводзінамі сваіх дзяцей.

Віцебскай транспартнай пракуратурай, Віцебскім, Полацкім і Аршанскім АУС на транспарце, а таксама ГА «БРСМ» УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі», ва ўзаемадзеянні з установамі адукацыі, прадпрыемствамі, грамадскасцю, праводзіцца мэтанакіраваная прафілактычная праца па папярэджанні ўжывання спіртных напояў непаўналетнімі, недапушчэнні здзяйснення імі правапарушэнняў і злачынстваў, папярэджанні дзіцячага траўматызму.

Аднак, станоўчы эфект будзе дасягнуты толькі ў тым выпадку, калі кожны з нас не будзе абыякавым, будзе адчуваць і разумець адказнасць за тое, што адбываецца побач. Толькі разам мы зможам выхаваць здаровых і адказных за сваю лёс і лёс сваёй Радзімы грамадзян.

Памочнік Віцебскага транспартнага
пракурора В.В.Шэвяртоўская