Бяспека перш за ўсё

На жаль, сярод практычна штодзённых справаздач аб здарэннях ёсць і тыя, што ўтрымліваюць звесткі аб грамадзянах, якія сышлі з дома і месца іх знаходжання невядома.

За 7 месяцаў 2020 года ў Віцебскай вобласці быў аб'яўлены розыск 59 чалавек, месца знаходжання якіх не было ўстаноўлена на працягу 10 дзён з дня звароту ў органы ўнутраных спраў іх сваякоў. У выніку праведзеных вышуковых мерапрыемстваў месцы знаходжання 39 зніклых былі ўстаноўлены. Аднак, як сведчыць статыстыка, вялікая колькасць асоб па-ранейшаму застаюцца ў ліку прапаўшых без вестак.

Аналізуючы матэрыялы спраў аб розыску такіх грамадзян, варта заўважыць, што абсалютная іх большасць прапала ў выніку занядбання правілаў асабістай бяспекі, а менавіта: пры выездзе за межы краіны ў пошуках працы - без неабходнага ведання месца працы, звестак аб наймальніку, умовах працы, для тых, хто пайшоў у лес для збору грыбоў і ягад – недастатковага ведання мясцовасці, у выніку занядбання стану здароўя, у тым ліку, і з-за пажылога ўзросту, з-за адсутнасці магчымасці звязацца з сваякамі і знаёмымі, а таксама спецыяльнымі службамі па тэлефоне і іншых відах сувязі.

Гаворачы аб неабходнасці засцерагчы сябе, лічу неабходным прывесці некаторыя рэкамендацыі, якія, спадзяюся, паспрыяюць грамадзянам не апынуцца ў сумнай статыстыцы прапаўшых без вестак.

Так, пры выездзе за мяжу з мэтай працаўладкавання неабходна звяртацца ў арганізацыі, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь і займаюцца працаўладкаваннем за мяжой на законных падставах, маюць адпаведныя дазволы (ліцэнзіі) для заняцця дадзеным відам дзейнасці.

У выпадку ж самастойнага працаўладкавання варта пераканацца ў дзелавой рэпутацыі наймальніка, месцы яго знаходжання, відах ажыццяўляемай ім дзейнасці, умовах працы і умовах яго аплаты, акрамя таго, неабходна папярэдзіць сваіх блізкіх аб месцы свайго знаходжання і падтрымліваць з імі сувязь па тэлефоне або іншых відах сувязі.

Аматарам жа збіраць грыбы і ягады неабходна абавязкова паведаміць аб сваім паходзе сваякам, паведаміўшы ім,

дзе менавіта будзеце знаходзіцца, узяць з сабой мабільны тэлефон з добра зараджанай батарэяй. Не зашкодзіць мець пры сабе запалкі ў воданепранікальнай упакоўцы, ліхтарык, компас. Адзенне пажадана выбраць паярчэй, паколькі камуфляжная форма і адзенне цёмных колераў зліваецца з дрэвамі. Асобам, якія знаходзяцца ў хворым стане і людзям пажылога ўзросту, безумоўна, лепш устрымацца ад паходаў у лес.

Выконваючы названыя меры асабістай бяспекі, мяркую, грамадзяне, якія выехалі за мяжу для працаўладкавання і аматары дароў прыроды, не стануць ахвярамі няшчасных выпадкаў і паспяхова вернуцца дадому на карысць сабе і сваім блізкім.

Намеснік начальніка аддзела
па наглядзе за дазнаннем і аператыўна-вышуковай дзейнасцю
пракуратуры вобласці
Уладзімір Рудзянкоў