Бяспека перш за ўсё
Разам з тым, кожны дзень павялічваецца колькасць заклікаў грамадзян да здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў на аб'ектах чыгуначнага транспарту, у тым ліку шляхам замыкання рэйкавых ланцугоў. Пры закліках да здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў наўмысна ўтойваецца, што яны могуць пацягнуць за сабой: траўмаванне і гібель людзей, прычыненне сур'ёзнай шкоды навакольнаму асяроддзю, экалагічныя катастрофы, наступствы якіх адзавуцца на здароўі насельніцтва, у тым ліку будучых пакаленняў.
Нагадваем! Умяшанне старонніх асоб у працу аўтаматыкі чыгункі шляхам замыкання рэйкавага ланцуга з выкарыстаннем старонніх прадметаў можа прывесці да экстраннага тармажэння рухомага саставу, што можа разглядацца як наўмыснае блакаванне транспартных камунікацый.
За ўказаныя дзеянні прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да пяцідзесяці базавых велічынь, а таксама ў залежнасці ад наступстваў – крымінальная адказнасць.
Згодна з арт. 309 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь наўмысныя разбурэнне, пашкоджанне або прывядзенне іншым спосабам у непрыдатны для эксплуатацыі стан сродкаў чыгуначнага, воднага, паветранага, аўтадарожнага, магістральнага трубаправоднага транспарту, шляхоў зносін, збудаванняў на іх, сродкаў сігналізацыі або сувязі або іншага транспартнага абсталявання, калі гэтыя дзеянні маглі пацягнуць смерць чалавека, крушэнне, аварыю альбо іншыя цяжкія наступствы караюцца штрафам, або арыштам, або абмежаваннем волі альбо пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў. Калі ж дзеянні пацягнулі па неасцярожнасці прычыненне цяжкага або менш цяжкага цялеснага пашкоджання альбо шкоды ў асабліва буйным памеры можа быць прызначана пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў.
Дзеянні, якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць чалавека, – караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.
Памочнік Віцебскага транспартнага пракурора юрыст 1 класа С.В. Сазонава