Бяспека ў летні перыяд

Органы пракуратуры Віцебскай вобласці выявілі парушэнні заканадаўства, накіраванага на забеспячэнне бяспекі дзяцей у летні перыяд.
  

Органамі пракуратуры Віцебскай вобласці вывучалася выкананне заканадаўства аб забеспячэнні бяспекі дзяцей, у тым ліку ў дзіцячых аздараўленчых арганізацыях, аб папярэджанні безнагляднасці непаўналетніх, а таксама прафілактыкі гібелі дзяцей і дзіцячага траўматызму.

Даведка. У Віцебскай вобласці за мінулы перыяд 2024 г. ад знешніх прычын загінула 13 дзяцей (за аналагічны перыяд 2023 г. – 8), у тым ліку ў выніку забойства – 4 (0), суіцыду – 5 (1), атручвання – 2 (0), аспірацыі – 1 (0), ДТЗ – 1 (1). Павялічылася колькасць ДТЗ з удзелам непаўналетніх (з 28 да 33, або на + 17,9 %), з іх 1 са смяротным зыходам. Павялічылася колькасць ДТЗ у выніку наезду на жывёлу, з 1 да 6.

Пракурорамі вывучаўся стан гатоўнасці аздараўленчых лагераў, у тым ліку прышкольных да арганізацыі адпачынку дзяцей, а таксама праведзена іх выбарачнае наведванне.

У шэрагу з іх устаноўлены факты неналежнай арганізацыі харчавання непаўналетніх, невыкананне санітарна-гігіенічных патрабаванняў. У прыватнасці, мелі месца факты змяншэння аб'ёму выдачы гатовых страў, невыкананне рэжыму мыцця сталовых прыбораў, услед за чым атрыманы рост бактэрый групы кішэчнай палачкі, не выконваліся ўмовы захоўвання прадуктаў харчавання, што прыводзіла да іх псавання, у няспраўным стане ў харчаблоку знаходзілася гандлёва-тэхналагічнае абсталяванне.

Акрамя таго, у  адным з дзіцячых спартыўных лагераў зафіксаваны факт атрымання непаўналетнім цяжкай траўмы ў выніку падзення на яго незамацаваных футбольныx варот.

Праверкай устаноўлена, што службовымі асобамі спартыўнага лагера дастатковыя меры па забеспячэнні бяспекі непаўналетніх пры правядзенні заняткаў па фізічнай культуры і спорце адказнымі не прымаліся, нагрузка на трэнера-выкладчыка перавышала нормы навучальнай нагрузкі, з прычыны чаго забеспячэнне належнага кантролю за усімі дзецьмі з'яўлялася аб'ектыўна немагчымым.

Выяўлены шматлікія парушэнні патрабаванняўзаканадаўства пры ўтрыманні, эксплуатацыі дзіцячых пляцовак. Пракурорамі канстатаваны факты пашкоджання, неналежнага яго замацавання гульнявога абсталявання, адсутнасці яго элементаў (адсутнічалі абмежавальнікі ў арэляў, не засыпаны пяском пясочніцы, на пляцоўках не скашана трава, засмечаны дзіцячыя збудаванні і самі пляцоўкі).

Акрамя таго, устаноўлены парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб бяспецы дзяцей пры абследаванні патэнцыйна небяспечных аб'ектаў.

Як вынік − пракурорамі гарадоў і раёнаў на месцах прыняты меры рэагавання, пракуратура Віцебскай вобласці накіравала адпаведную інфармацыю ў Віцебскі абласны выканаўчы камітэт.

Устараненне выяўленых парушэнняў узята на кантроль.

 

Старшы пракурор аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі А.А.Семенюк