Бяспека ваеннай службы

Пракуратурай Віцебскай вобласці, ва ўвасабленне задання Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, праводзіцца пракурорская праверка выканання ў воінскіх часцях і падраздзяленнях унутраных войск Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, дыслацыраваных у Віцебскай вобласці, патрабаванняў заканадаўства аб папярэджанні гібелі, самагубстваў, траўматызму ваеннаслужачых і статутных узаемаадносін паміж імі.

У ходзе праверкі пракурорскія работники аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках пракуратуры вобласці наведалі воінскія часці і падраздзяленні ўнутраных войскаў у гарадах Віцебску, Оршы, Полацку і Наваполацку.

Па выніках праверкі прыняты меры рэагавання - унесена прадстаўленне аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства аб папярэджанні гібелі і траўматызму ваеннаслужачых у асобным батальёне, размешчаным у г. Орша.

На пашыраным пасяджэнні камандавання злучэння з прыцягненнем камандзіраў падраздзяленняў акт пракурорскага нагляду разгледжаны з удзелам намесніка начальніка аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках пракуратуры вобласці саветніка юстыцыі Смалянко Ю.Л.

 Пры гэтым, былі выпрацаваны меры па ліквідацыі парушэнняў заканадаўства, недапушчэнні іх у далейшай дзейнасці, а да службовых асоб, вінаватых у іх здзяйсненні прыняты адпаведныя меры дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці.

У цэлым варта адзначыць, што камандаваннем злучэння сумесна з пракурорскімі работнікамі прымаюцца належныя меры па прафілактыцы гібелі, самагубстваў, траўматызму ваеннаслужачых і нестатутных узаемаадносін паміж імі. Асноўны ўпор робіцца на прафілактычна-папераджальную працу.

Так, 25 і 26 кастрычніка 2018 г.  прадстаўнікі пракуратуры вобласці выступілі перад рознымі катэгорыямі ваеннаслужачых воінскай часці з тлумачэннем адказнасці за парушэнні, звязаныя здзяйсненнем воінскіх злачынстваў гвалтоўнай матывацыі, растлумачылі патрабаванні па недапушчэнні траўматызму.

Праца ў гэтым напрамку будзе працягнута.

Аддзел

па наглядзе за выкананнем
заканадаўства ў войсках пракуратуры вобласці.