Бязвізавы ўезд уводзіцца для гасцей і ўдзельнікаў "Славянскага базару ў Віцебску"
10.06.2026
Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» сёлета пройдзе з 14 па 20 ліпеня. У адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі для замежнікаў з 71 дзяржавы, якія накіроўваюцца на фестываль праз міжнародныя пункты пропуску, будзе дзейнічаць бязвізавы парадак уезду ў Беларусь.
«Фестывальны бязвіз» уводзіцца з 4 па 31 ліпеня для яго гасцей і ўдзельнікаў.
Замежным гасцям спатрэбяцца сапраўдны дакумент для выезду за мяжу (замежны пашпарт), арыгінальны або электронны білет на мерапрыемствы фестывалю, якія праводзяцца ў Летнім амфітэатры альбо ў канцэртнай зале «Віцебск».
Звяртаем увагу, што адзін білет дазваляе аднаразова ўехаць у Беларусь без візы аднаму замежнаму грамадзяніну не пазней даты правядзення ўказанага ў білеце мерапрыемства.