Бюджэт Віцебскай вобласці на 2017 год запланаваны з прафіцытам каля Br50 млн
Бюджэт Віцебскай вобласці на 2017 год
запланаваны з прафіцытам каля Br50 млн. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага
фінансавага ўпраўлення Віцебскага аблвыканкама Барыс Кічаноўскі падчас
даклада аб абласным бюджэце рэгіёна на 2017 год на сесіі абласнога Савета
дэпутатаў.
Агульная сума даходнай часткі бюджэту плануецца на ўзроўні Br1 млрд 826 млн. Расходы складуць каля Br1 млрд 776 млн. Пры гэтым бюджэт захавае сацыяльную накіраванасць - прыярытэтамі бюджэтнага фінансавання з'яўляюцца накіраванне сродкаў на утрыманне і развіццё галін сацыяльнай сферы і аказанне фінансавай падтрымкі асобным сацыяльна важным галінам эканомікі і катэгорыям грамадзян. Сацыяльныя артыкулы складуць 67% расходнай часткі бюджэту. У бюджэце вобласці на 2017 год прадугледжаны рэсурсы для падрыхтоўкі аб'ектаў да правядзення абласнога свята працаўнікоў вёскі "Дажынкі" у Дубровне і Дня беларускага пісьменства ў Полацку.
Алена Ціханава - БЕЛТА.