Бліжэй да людзей
Складзеная эпідэміялагічная абстаноўка не перашкодзіла арганізацыі і правядзенню асабістых прыёмаў грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у органах пракуратуры вобласці.
У 2020 годзе на асабістым прыёме пракурорскімі работнікамі прынята больш за 3,8 тыс. чалавек. Ужо ў бягучым годзе на такіх прыёмах пабывала больш за 1,5 тыс. чалавек.
Актыўна дадзеная работа праводзіцца кіраўніцтвам пракуратур. Арганізуюцца выязныя прыёмы грамадзян.
Так, толькі ў чэрвені бягучага года пракурор вобласці Украінец І.В. правёў выязныя прыёмы грамадзян у ААТ «Праземелле-Агра» Чашніцкага раёна, ААТ «Віцебскія дываны».
Няхай паступаючыя на дадзеных прыёмах пытанні не заўсёды тычыліся дзейнасці органаў пракуратуры, больш закраналі хвалюючыя людзей праблемы ў галіне ЖКГ, добраўпарадкавання, паўсядзённага жыцця, але сустрэчы, што адбыліся ў працоўных калектывах, дазволілі больш даведацца аб дзейнасці нагляднага ведамства. Кіраўнікоў дадзеных арганізацый больш цікавілі пытанні спагнання дэбіторскай запазычанасці, своечасовасці разлікаў за пастаўленую прадукцыю.
Таксама хочацца яшчэ раз давесці да ведама грамадзян, што непасрэдна ў пракуратуры вобласці (г.Віцебск, вул.Жэсткова, 14а) пракурор вобласці праводзіць асабісты прыём штомесяц (першы і трэці аўторак месяца) з нагляднымі скаргамі на судовыя пастановы і са скаргамі на рашэнні яго намеснікаў (па папярэднім запісе па тэлефоне: 37-21-52 (37-45-16)).
Намеснікі пракурора вобласці праводзяць прыёмы (без папярэдняга запісу) па панядзелках, серадах і чацвяргах.
Пракуроры гарадоў і раёнаў вобласці, Віцебскі транспартны пракурор ажыццяўляюць асабісты прыём грамадзян па серадах.
Таксама ў грамадзян ёсць магчымасць звярнуцца да іншых пракурорскіх работнікаў у іншыя дні.
Пры гэтым варта памятаць, што пасля 18.00 гадзін, у выхадныя і святочныя дні ў пракуратурах гарадоў і раёнаў вобласці, Віцебскай транспартнай пракуратуры асабісты прыём ажыццяўляецца па папярэднім запісе (кантактныя тэлефоны можна даведацца непасрэдна ў адпаведнай пракуратуры).
У пракуратуры
у выхадныя (святочныя) дні можна звярнуцца на асабісты прыём да дзяжурнага пракурорскага работніка з 9.00 да 14.00.
Намеснік
начальніка
арганізацыйна-кантрольнага
аддзела
пракуратуры
Віцебскай вобласці
Святлана
Зайцава