Больш за 100 стыкераў прызнаны экстрэмісцкімі
Больш за 100 Telegram-стыкераў паводле заявы пракуратуры Чавускага раёна прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Устаноўлена, што стыкеры створаны з мэтай рэабілітацыі нацызму, прапаганды, публічнага дэманстравання і распаўсюджвання нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі, распальвання расавай, нацыянальнай і сацыяльнай варожасці і розні, а таксама стварэння недаверу да прадстаўнікоў дзяржаўнай улады.
На стыкерах адлюстроўвалася нацысцкая сімволіка і атрыбутыка. Частка з іх утрымлівала абразы дзяржаўных і палітычных дзеячаў Беларусі, супрацоўнікаў праваахоўных органаў у сувязі з іх службовай і прафесійнай дзейнасцю, а таксама заклікі да прымянення гвалту і расавай сегрэгацыі.
Пракуратура Чавускага раёна накіравала ў суд пяць заяў аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі. Суд задаволіў заявы пракурора, інфармацыйная прадукцыя прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі і ўключана ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
"БелТА"