Больш за 180 прадстаўнікоў студатрадаўскага руху Віцебшчыны атрымалі пуцёўкі ў працоўнае лета

Более 180 представителей студотрядовского движения Витебщины получили путевки в трудовое лето

Больш за 180 прадстаўнікоў студатрадаўскага руху Віцебшчыны атрымалі пуцёўкі ў працоўнае лета

19.05.2026

На базе Віцебскага абласнога музея Героя Савецкага Саюза М. Шмылёва адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця Трэцяга працоўнага семестра-2026. Тэрытарыяльныя штабы студатрадаў Віцебшчыны атрымалі дакументы, якія даюць права на працу ў лагерах, установах адукацыі і аховы здароўя, на прадпрыемствах.

У адзіным страі сабраліся байцы, камісары і камандзіры студэнцкіх атрадаў.

– Сёння дзяржава робіць акцэнт на час канкрэтных спраў. Удзельнікі студатрадаўскага руху сваімі дасягненнямі будуць даказваць гэта. Укладваем у моладзь шмат сіл і энергіі, таму што яны – будучыня нашай краіны. Студатрадаўскі рух – гэта гісторыя, эпоха, жыццё. Упэўнена, з кожным годам колькасць байцоў будзе павялічвацца, – адзначыла начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Новіцкая.

Сімвалічна, што адкрыццё Трэцяга працоўнага семестра адбылося 19 мая, у Дзень піянерскай дружбы.

– Дзякуючы супрацоўніцтву з нашымі партнёрамі ў рабят з'явіцца ўнікальная магчымасць не толькі атрымаць каштоўны вопыт, але і праявіць свае лепшыя якасці. Для нас гэта не проста сезонная працоўная кампанія, а сапраўднае свята энергіі і маладосці. Упэўнена, гэты семестр стане для ўсіх удзельнікаў часам яркіх адкрыццяў, новых знаёмстваў і годных працоўных перамог, – падкрэсліла першы сакратар Віцебскага абласнога камітэта БРСМ Жанна Нарыцына.

Камандзір штаба працоўных спраў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай Анастасія Дзямешчанка лічыць, што студэнцкія атрады становяцца для рабят другой сям'ёй.

– Сёння тэрытарыяльныя штабы студэнцкіх атрадаў і штабы працоўных спраў устаноў вышэйшай адукацыі атрымалі пуцёўкі ў працоўнае лета 2026 года. Кожны тэрытарыяльны цэнтр адпраўляе рабят на цаліну на розныя аб'екты рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню. Напрыклад, у хуткім часе многія байцы студатрадаўскага руху паедуць у Мінск на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея і парка Народнага адзінства. Вытворчы атрад «Эйфарыя» адправіцца працаваць на МАЗ. Для рабят гэта ўнікальная магчымасць не толькі зарабіць грошы, але і завесці новыя знаёмствы, атрымаць масу незабыўных эмоцый, – сказала Анастасія Дзямешчанка.

Пасля завяршэння ўрачыстай цырымоніі адкрыцця працоўнага семестра-2026 на адкрытай тэрыторыі музея ўдзельнікаў студатрадаўскага руху чакаў займальны квэст, у рамках якога байцы праверылі свае веды гісторыі.

Патрыятычным блокам праграмы стала дыялогавая пляцоўка і экскурсія па Віцебскім абласным музеі Героя Савецкага Саюза М. Шмырова.

Віцебскія весці