Больш за 20 маладых супрацоўнікаў МНС Віцебскай вобласці прысягнулі на вернасць Радзіме і народу
Маладыя служачыя ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях Віцебшчыны прынялі прысягу. Гэты важны і хвалюючы момант навабранцы запомняць на ўсё жыццё: клятву вернасці Радзіме і народу яны вымавілі ў асаблівы для прафесійнай службы дзень – Дзень выратавальніка.
У зале абласнога музея Героя Савецкага Саюза М. Шмырова сабраліся не толькі тыя, хто вырашыў прысвяціць сваё жыццё выратаванню людзей, але і іх родныя і блізкія.
– Міністэрства па надзвычайных сітуацыях – гэта дынамічна развіваеццае ведамства, якое славіцца традыцыямі, што пераймаюцца ад нашых папярэднікаў. Адна з такіх – прыняцце прысягі – сабрала нас тут. Прайдзіце свой шлях годна, стаўце перад сабой мэты і смела іх дасягайце. Жадаю вам плённай працы на карысць нашай дзяржавы, – звярнуўся да прысутных намеснік начальніка абласнога ўпраўлення МНС
Сяргей Маркевіч.
Ён таксама адзначыў, што ведамства актыўна падтрымлівае маладых супрацоўнікаў. Дзякуючы актыўнаму ўдзелу ў дзяржаўных праграмах новым служачым прадастаўляецца жыллё. Галоўнае – праяўляць сябе і пісьменна зарэкамендаваць на службе.
Ветэран органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Сяргей Емяльянаў пажадаў тым, хто прыняў прысягу, з гонарам і годнасцю абараняць людзей, рэалізавацца ў абранай прафесіі і прымнажаць ведамственныя традыцыі.
Рады выратавальнікаў паўночнага рэгіёну папоўніліся 21 новым супрацоўнікам. З гэтага дня іх праца – несці адказнасць за жыцці людзей і быць гатовымі ў любую хвіліну стаць агнястойкім шчытом для тых, хто ў гэтым мае патрэбу.