Больш за 60 удзельнікаў з Віцебскай вобласці сабраў этап рэспубліканскага конкурсу «SuperПрофі-2025»

Более 60 участников из Витебской области собрал этап республиканского конкурса «SuperПрофи-2025»
Больш за 60 удзельнікаў з розных рэгіёнаў Віцебшчыны сабраў абласны этап рэспубліканскага конкурсу маладых работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў адукацыі краіны «SuperПрафі-2025».

– Конкурс аб’ядноўвае смелых і энергічных маладых працаўнікоў у розных сферах і звяртае ўвагу на тое, што кожная прафесія не толькі важная, але і вельмі патрэбная нашаму грамадству, – падкрэсліла на адкрыцці старшыня журы, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Новіцкая. – Смела заяўляйце аб сваёй прафесіі, раскрывайце таленты, знаёмцеся. Мы будзем вельмі рады, калі не заключаныя ў шлюбе хлопцы і дзяўчаты сустрэнуць свае другія палоўкі – гэта будзе галоўнай узнагародай.

Сёлета ўдзельнікі выступалі ў 16 намінацыях. Для іх былі прадстаўлены дзве сцэны – Дома культуры ветэрынарнай акадэміі і Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі. На суд журы завочна былі прадстаўлены відэаролікі, у вочным фармаце неабходна было выступіць з візітнай карткай на тэму «Чаму мая прафесія лепшая» і творчым нумарам.

Уладзіслаў Мелешка, электрамеханік Віцебскай дыстанцыі электразабеспячэння Віцебскага аддзялення БЧ:

– Летам у мяне скончыўся тэрмін адпрацоўкі па размеркаванні, але застаўся працаваць на прадпрыемстве. Займаю актыўную жыццёвую пазіцыю, з’яўляюся сакратаром пярвічнай арганізацыі БРСМ. Удзел у конкурсе – добры нагода для знаёмства з людзьмі з іншых прафесій. У творчай частцы прачытаю верш Эдуарда Асадава «Пісьмо з фронту».

Алег Шафаровіч, менеджэр па турызме, экскурсавод па дзікай прыродзе Бярэзінскага біясфернага запаведніка:

– Мая прафесія дае магчымасць паказаць беларусам, за што яшчэ можна любіць родны край. Выступлю з іранічным стэндапам пра тое, што мне 30 гадоў і моладдзю мне засталося быць усяго паўгода. Удзельнічаю без групы падтрымкі – адзін у полі воін. Галоўнае – наладзіцца на перамогу.

Дар'я Сцяпанава, балетмайстар Шумілінскага раённага цэнтра культуры:

– У конкурсе вырашыла ўдзельнічаць таму, што люблю сваю працу і хачу прадставіць калектыў. У творчай частцы разам з калегамі Андрэем Трафімавым і Марыяй Забела выканаем мініяцюру «Перагульваючая актрыса і недагульваючы акцёр», будзе вельмі смешна.

Вольга Карпава, рэдактар інтэрнэт-рэсурсу раённай газеты «Голас Сенненшчыны»:

– Хачу даказаць, што мая прафесія самая лепшая і дае магчымасць знаёмства з рознымі сферамі дзейнасці чалавека. Таксама праспяваю песню «Калі ты вяртаешся дадому» Вікторыі Алешка.

Юрый Літвінчук, апаратчык фармавання хімічнага валакна завода «Палімір» ААТ «Нафтан»:

– Захапляюся творчасцю, спяваю і трохі граю на гітары, фартэпіяна, баяне. Выступаю на розных мерапрыемствах. Выканаю песню Андрэя Алексіна «Няхай мірам правіць любоў». На сцэну паднімуцца жонка Таццяна і паўтарагадовая дачка Алеся.

Вынікі конкурсу стануць вядомыя ўвечары.

"Віцебскія весці"