«Вялікі старт»: напярэдадні Дня народнага адзінства адбылося сямейна-спартыўнае свята

Пракуратура Віцебскай вобласці на базе ЦСК «Віцебскі» пры падтрымцы першасных грамадскіх арганізацый ведамства арганізавала сямейна-спартыўнае свята «Вялікі старт», прысвечанае Дню народнага адзінства.


Мэта мерапрыемства – уцягванне пракурорскіх работнікаў, работнікаў сістэмы органаў пракуратуры, членаў іх сем'яў у сістэматычныя заняткі фізічнай культурай і спортам, прапаганда здаровага ладу жыцця, раскрыццё творчых здольнасцей супрацоўнікаў.

У прывітальным слове намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Сяргей Хмарук на ўрачыстым адкрыцці павіншаваў удзельнікаў і гасцей свята з Днём народнага адзінства і ацаніў высокі ўзровень арганізацыі турніру. Пажадаў камандам удачы і волі да перамогі.

Пракурор Віцебскай вобласці Ігар Украінец пажадаў удзельнікам добрага настрою і спартыўных здзяйсненняў, а балельшчыкам і гасцям – яркіх эмоцый. Выказаў упэўненасць у тым, што пракурорскія работнікі ў спорце «здольны тварыць цуды».

У якасці ганаровых гасцей на мерапрыемстве прысутнічалі пракурор Гродзенскай вобласці Аляксандр Жукаў, пракурор Мінскай вобласці Юрый Шчацько, пракурор Магілёўскай вобласці Аляксандр Чадзюк, іншыя кіраўнікі органаў пракуратуры.

Усяго ў спартыўна-сямейным свяце ўдзельнічала 8 каманд: зборная каманда Генеральнай пракуратуры і НПЦ, каманды пракуратур абласцей і горада Мінска.

Праграма спаборніцтваў складалася са спартыўнай часткі – эстафета, дартс, падцягванне на перакладзіне, скачкі са скакалкай, кідкі мяча ў баскетбольнае кальцо – і творчага конкурсу, які быў прысвечаны абвешчанаму ў краіне Году гістарычнай памяці.

На спартыўнай пляцоўцы на працягу ўсіх этапаў выпрабаванняў панавалі дух суперніцтва і жаданне заваяваць першае месца.

У выніку месцы ў спартыўных спаборніцтвах былі размеркаваны наступным чынам:

  • I месца – каманда пракуратуры Брэсцкай вобласці;
  • II месца – каманда пракуратуры Магілёўскай вобласці;
  • III месца – каманда пракуратуры горада Мінска.

Пераможцам у творчым

на конкурсе прызнана каманда пракуратуры Гродзенскай вобласці, II месца заняла каманда пракуратуры Мінскай вобласці, III месца падзялілі каманды пракуратур Гомельскай і Магілёўскай абласцей.

У выніку – ва ўпартай барацьбе ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі I месца ў турніры заняла каманда пракуратуры Магілёўскай вобласці; II месца з невялікім адрывам ад пераможцы дасталася камандзе пракуратуры Брэсцкай вобласці; III месца – у каманды пракуратуры Мінскай вобласці.

У цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў прыняў удзел пракурор Віцебскай вобласці Ігар Украінец, які таксама ўручыў іншым удзельнікам памятныя прызы і дыпломы.

Служба інфармацыі пракуратуры Віцебскай вобласці