Барацьба з карупцыяй
У бягучым годзе асноўныя намаганні органаў пракуратуры вобласці пры ажыццяўленні нагляду за выкананнем заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй былі сканцэнтраваны на выяўленні карупцыйных праяў пры ажыццяўленні атрымальнікамі бюджэтных сродкаў дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг), а таксама закупак у сферы будаўніцтва.
Праведзены эфектыўныя праверкі ў сістэме камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама, у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі рэгіёна, а таксама ў сістэме канцэрна «Беллесбумпрам».
Пры значным зніжэнні колькасці праверачных мерапрыемстваў павысілася іх эфектыўнасць. Па выніках разгляду больш за 180 актаў пракурорскага нагляду да розных відаў адказнасці прыцягнута больш за 300 службовых асоб.
Большасць праверак антыкарупцыйнага заканадаўства закранала ўказаную сферу закупак (звыш 70 %), больш за палову актаў пракурорскага нагляду ўнесены ў сувязі з выяўленнем парушэнняў у гэтай сферы. Кожная трэцяя службовая асоба з усіх прыцягнутых да адказнасці за парушэнні антыкарупцыйнага заканадаўства дапусціла парушэнні ў галіне дзяржаўных закупак.
Пракурорамі выяўлены парушэнні ў дзейнасці створаных камісій па супрацьдзеянні карупцыі; факты неналежнай арганізацыі работы па азнаямленні дзяржаўных службовых асоб са спісам антыкарупцыйных абмежаванняў; парушэнні парадку дэкларавання даходаў і маёмасці; прадастаўлення і выкарыстання бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі; ажыццяўлення закупак тавараў. Раскрыты неадзінкавыя парушэнні дзяржаўнымі службовымі асобамі антыкарупцыйных забаронаў, факты неналежнага ўліку працоўнага часу; адсутнасці службовых асоб на працоўных месцах у працоўны час у сувязі з выездамі за межы рэспублікі.
Пытанні супрацьдзеяння карупцыі, ва ўсіх яе праявах, застаюцца прыярытэтным напрамкам работы органаў пракуратуры Віцебскай вобласці.
Аддзел па барацьбе з карупцыяй
і арганізаванай злачыннасцю