Барацьба з карупцыяй у прыярытэце пракуратуры
Артыкулам 6 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з карупцыяй» абавязкі па ажыццяўленні барацьбы з карупцыяй ускладзены перш за ўсё на органы пракуратуры, унутраных спраў і дзяржаўнай бяспекі. Дзяржаўныя органы, якія ажыццяўляюць барацьбу з карупцыяй, павінны вырашаць стаялыя перад імі задачы самастойна і ва ўзаемадзеянні паміж сабой, з іншымі дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, а таксама пры садзейнічанні грамадзян Рэспублікі Беларусь. Зладжаная праца праваахоўных органаў дазволіла спыніць злачынныя дзеянні кіраўніка будаўнічага прадпрыемства.
Так, Міхайлаў* з'яўляючыся дырэктарам аднаго з будаўнічых прадпрыемстваў г. Віцебска, злоўжываў службовымі паўнамоцтвамі з мэтай пазбегнуць матэрыяльных затрат пры будаўніцтве уласнага дачнага дома, што выявілася ў бязвыплатным і неабгрунтаваным выкарыстанні аўтатранспартных сродкаў, механізмаў і спецыяльнай тэхнікі ўзначаленага прадпрыемства, у працоўны час, выхадныя і святочныя дні, пры дастаўцы, разгрузцы і перамяшчэнні будаўнічых матэрыялаў, а таксама ў неабгрунтаваным выкарыстанні працы падпарадкаваных работнікаў на будаўніцтве свайго дачнага дома.
Прыгаворам суда Чыгуначнага раёна Міхайлаў прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.424 КК Рэспублікі Беларусь (наўмыснае ўгодай інтарэсам службы здзяйсненне службовай асобай з карыслівай зацікаўленасці дзеянняў з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды правам і законным інтарэсам грамадзян, дзяржаўным і грамадскім інтарэсам), яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 2 гады са штрафам і пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў тэрмінам на 2 гады. Да яго таксама прыменена ч.2 арт.77 КК Рэспублікі Беларусь, і выкананне пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі адтэрмінавана на 2 гады. Прымяніць адтэрміноўку выканання пакарання стала магчымым толькі пры ўмове адшкодавання абвінавачваным шкоды будаўнічаму прадпрыемству. У адваротным выпадку Міхайлаў быў бы накіраваны ў месцы пазбаўлення волі.
* — прозвішча зменены.
Намеснік
Віцебскага
транспартнага пракурора Сашчака М.А.