Барацьба з незаконным абаротам наркотыкаў - у полі ўвагі пракурораў

У органах пракуратуры на асаблівым кантролі стаіць пытанне выканання заканадаўства ў сферы супрацьдзеяння незаконнаму абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў (далей – наркатыкі).

Работа праваахоўных органаў ва ўказанай сферы каардынуецца пракуратурай з улікам крымінагеннай абстаноўкі і змены вектару пагроз, звязаных з распаўсюджваннем наркатыкаў.

Варта адзначыць, што калі ў 2022 годзе адбыўся нязначны рост злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркатыкаў, у прыватнасці выяўлена 408 (394 – за 2021 год) такіх злачынстваў. То ў 1 квартале 2023 г. адбылося зніжэнне іх колькасці – 109 (113).

Асноўныя ўзмацненні па каардынацыі органамі пракуратуры дзейнасці праваахоўных органаў накіраваны на ўстанаўленне асоб, якія здзяйсняюць збыт наркатыкаў, а таксама недапушчэнне каналаў іх увозу ў рэспубліку.

Дадзеная праблема з'яўляецца актуальнай, паколькі ў 2022 годзе колькасць выяўленых фактаў збыту наркатыкаў зменшылася з 211 да 180.

Нягледзячы на гэта, варта адзначыць павышэнне эфектыўнасці па выяўленні злачынстваў, здзейсненых у складзе групы асоб з 44 да 61 і арганізаванай злачыннай групы з 26 да 45.

За 2022 год з незаконнага абароту праваахоўнымі органамі канфіскавана 117 (121) буйных партый наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. Мае месца станоўчая дынаміка па недапушчэнні каналаў пастаўкі наркатыкаў у 2022 годзе – 4 (0). У 2022 годзе ліквідавана 11 (4) памяшканняў, абсталяваных для вырабу і вырошчвання высокакаштоўнай каноплі.

Як станоўчы вынік, адзначаецца зніжэнне колькасці разглядаемай катэгорыі злачынстваў, здзейсненых непаўналетнімі з 16 да 11, у тым ліку здзяйсненне імі збыту наркатыкаў з 10 да 6.

Варта адзначыць, што колькасць нарказалежных асоб, якія стаялі на ўліку ў урача-нарколага ў вобласці, павялічылася з 939 да 950, пры гэтым колькасць фактаў атручванняў ад наркатыкаў знізілася з 14 да 3.

Зніжэнне фактаў атручванняў ад наркатыкаў сведчыць аб выніковасці прафілактычнай працы ўу гэтым напрамку.

Асаблівую ролю ў прафілактыцы наркаманіі адыгрывае ўдзел пракурораў у выкананні ў рэгіёнах мерапрыемстваў, прадугледжаных комплекснымі планамі, накіраванымі на прыняцце эфектыўных мер па процідзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактыцы іх спажывання, у тым ліку сярод дзяцей і моладзі, сацыяльнай рэабілітацыі асоб, хворых наркаманіяй (далей - комплексныя планы).

Час паказаў, што эфектыўнае выкананне комплексных планаў станоўча ўплывае на крымінагенную абстаноўку ў рэгіёне.

Так, выкананне належным чынам мерапрыемстваў комплекснага плана пры каардынуючай ролі пракуратуры ўжо ў 1 квартале 2023 года дазволілі змяніць да лепшага аператыўную абстаноўку ў сферы незаконнага абароту наркотыкаў.

У прыватнасці, у Віцебскім і Полацкім раёнах у 1 квартале 2023 г. удалося дамагчыся зніжэння зарэгістраваных злачынстваў ва ўказанай сферы ўдвая.

Па выніках праведзеных у чэрвені бягучага года праверак органамі пракуратуры, з улікам выяўленых упушчэнняў з боку асобных суб'ектаў прафілактыкі правапарушэнняў у сферы процідзеяння наркаманіі, пракурорамі кропкава прыняты меры рэагавання.

Барацьба з незаконным абаротам наркотыкаў і далей будзе заставацца прыярытэтным напрамкам пракурорскага нагляду.

 

Намеснік начальніка аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па наглядзе за дазнаннем і ОРД А.М. Заікін