Барыс Ефрэмаў аб нарыхтоўцы кармоў у Віцебскай вобласці: тэхніка ёсць, недастаючых механізатараў дадуць гарады

Намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Барыс Ефрэмаў распавёў аб падрыхтоўцы да корманарыхтоўнай кампаніі ў рэгіёне.

"У фізічнай вазе трэба нарыхтаваць традыцыйна па 2 млн т сенажу і сіласу. І не варта забываць пра такі від кармоў, які не толькі папулярны, але і эфектыўны, як сенаж у стрэтч-плёнцы. Гэта фактычна замена традыцыйнаму сену, якое збіралі раней. Нам неабходна забяспечыць яго нарыхтоўку на ўзроўні 140 тыс. т", - распавёў Барыс Ефрэмаў.

Для корманарыхтоўкі ў вобласці маюцца 999 касілак, з якіх ужо гатовыя да працы каля 700, каля 450 грабаў і прыкладна столькі ж кормаўборачных камбайнаў. Да нарыхтоўкі кармоў ёсць каля паўтары тыдняў, і за гэты час тэхніка будзе падрыхтавана.

"У канцы першай дэкады чэрвеня прыступім да масавай нарыхтоўкі кармоў шматгадовых траў. За першы ўкос іх неабходна ўбраць на 210 тыс. га. Ёсць недахоп кадраў механізатараў, аднак гэтае пытанне ўжо вырашана: каля 250 чалавек будуць накіраваны з гарадскіх прадпрыемстваў на дапамогу аграрыям", - падкрэсліў намеснік старшыні аблвыканкама.

У сельгаспрадпрыемстваў яшчэ застаецца час на падрыхтоўку сіласных ям, закупку плёнкі, пакрыўнога матэрыялу, каб потым не адцягвацца ад корманарыхтоўнай кампаніі.

БЕЛТА.