Боская літургія і ўручэнне дыпломаў: у Віцебску святкуюць юбілей духоўнай семінарыі

Божественная литургия и вручение дипломов: в Витебске празднуют юбилей духовной семинарии

Боская літургія і ўручэнне дыпломаў: у Віцебску святкуюць юбілей духоўнай семінарыі

04.06.2026

Сёння ў Віцебску працягваюцца ўрачыстасці, прысвечаныя 220-годдзю з дня заснавання і 15-годдзю адраджэння Віцебскай духоўнай семінарыі.

Ключавой падзеяй стала Боская літургія ў кафедральным саборы Успення Прасвятой Багародзіцы, якую ўзначаліў патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін. Пасля заканчэння службы кіраўнік беларускай праваслаўнай царквы ўручыў дыпломы аб заканчэнні навучання і памятныя ўзнагароды супрацоўнікам семінарыі.

– Сёння ў грамадстве вялікія запыты на духоўны складнік жыцця. Свет імкліва мяняецца, ён супярэчлівы і часам нясе смутак і боль людзям. У цяжкіх сітуацыях чалавек мае патрэбу ў духоўнай дапамозе, якую гатовыя аказаць святары, што атрымалі спецыяльную адукацыю. Віцебская семінарыя рыхтуе катэхізатараў – людзей, якія навучаюць асновам веры, рэгентаў, чытальнікаў, якія ўпрыгожваюць службу прыгожымі галасамі, фларыстаў і іншых служыцеляў. Духоўная адукацыя ў нас развіваецца, прыносіць свае плады, але шмат яшчэ трэба зрабіць для дабра нашага народа і краіны, – падкрэсліў кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы.

"Віцебскія весці"