Прадастаўленне рэдакцыі СМІ афіцыйных каментароў і (або) інфармацыі па пытаннях, аднесеных да сферы дзейнасці Віцебскага аблвыканкама, структурных падраздзяленняў, а таксама дазвол рэдакцыі СМІ на публікацыю афіцыйных інтэрв'ю і артыкулаў, запіс тэле-і радыёперадач з удзелам службовых асоб Віцебскага аблвыканкама, структурных падраздзяленняў ажыццяўляецца па пісьмовым запыце (далей – запыт), які аформлены і змяшчае ўказанне на:
асноўную тэму (прадмет запыту);
спіс пытанняў;
час, месца і кантэкст выкарыстання прадстаўленай інфармацыі;
сцэнарны план, аб'екты, на якіх плануецца праводзіць здымкі, планаваную дату і час здымак (пры арганізацыі фота- і (або) відэаздымак);
запланаваную дату публікацыі або выхаду ў эфір выніковых матэрыялаў;
кантактныя звесткі журналіста рэдакцыі СМІ;
кароткія звесткі аб рэдакцыі СМІ (адрас, тэлефон, форма і тэрыторыя распаўсюджвання, тэматыка і (або) спецыялізацыя, перыядычнасць выпуску).
Запыты разглядаюцца на працягу 5 працоўных дзён, па заканчэнні якіх прымаецца рашэнне аб адмове або задавальненні запыту.
У выпадку задавальнення запыту адказы могуць быць дадзены ў вуснай або пісьмовай форме.