Прыёмная выканкама
210010, г.Віцебск, вул.Гогаля, 6
e-mail: oik@vitobl.by
Тэлефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Главная > Беларуская версія  > Улада  > Выканаўчая ўлада  > Кіраўніцтва аблвыканкама

Кіраўніцтва аблвыканкама

Дурноў Вячаслаў Віктаравіч Намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта  (+375 212) 37-40-06 Версия для печати
Біяграфія Пытанні, якія курыруе

Вячаслаў Віктаравіч нарадзіўся ў 1967 г. у в. Астроўшчына Полацкага раёна.

У 1992 г. скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці "Тэхналогія машынабудавання, металарэжучыя станкі і інструменты", у 2014 г. – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці "Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне".

Працоўную дзейнасць пачаў у 1992 г. у вытворчым аб'яднанні "Палімір" (г.Наваполацк), дзе адпрацаваў сем гадоў на розных пасадах.

З 1999 да 2004 гг. - спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды па вадналыжным спорце Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

У 2005—2009 гг. прайшоў працоўны шлях ад трэнера-выкладчыка да дырэктара спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву па вадналыжным спорце імя М.Л.Генава аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Наваполацкага гарвыканкама.

З 2009 да 2010 гг. займаў пасаду начальніка аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Наваполацкага гарвыканкама.

У 2010 - 2014 гг. - намеснік старшыні Наваполацкага гарвыканкама.

З 2014 да 2017 гг. - старшыня Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў.

З 2017 г. - першы намеснік Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

З мая 2022 г. - намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама.

Мае ганаровае званне "Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь" (2000 г.).


Пытанні падбору, расстаноўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, узнагарод, правядзення выбараў і рэферэндумаў, узаемадзеяння з мясцовымі органамі самакіравання, выканаўчымі і распарадчымі органамі, рэлігійнымі арганізацыямі і нацыянальнымі грамадскімі аб'яднаннямі, ветэранскімі арганізацыямі, іншымі грамадскімі аб'яднаннямі сацыяльна-культурнай скіраванасці, гуманітарнай дзейнасці, рэалізацыі дзяржаўнай ідэалогіі, грамадска-палітычнай інфармацыі, дзяржаўнай моладзевай палітыкі, абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх, аналізу і прагназавання сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў вобласці, узаемадзеяння з палітычнымі і грамадскімі арганізацыямі, сродкаў масавай інфармацыі і арганізацый, якія ажыццяўляюць выпуск друкаванай прадукцыі.

Кіраўніцтва развіццём сферы адукацыі, навукі, культуры, аховы здароўя, сацыяльнай абароны, фізічнай культуры і спорту. Узаемадзеянне з Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Ажыццяўленне кантролю за рэалізацыяй дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем'ях" і ад 15 снежня 2014 г. № 5 "Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікам арганізацый".

 

Структурныя падраздзяленні аблвыканкама:

  • камітэт па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне (у частцы пытанняў сацыяльнай абароны);
  • галоўнае ўпраўленне арганізацыйна-кадравай работы;
  • галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі;
  • галоўнае ўпраўленне юстыцыі (у частцы пытанняў архіваў і справаводства);
  • галоўнае ўпраўленне па адукацыі;
  • галоўнае ўпраўленне па ахове здароўя;
  • упраўленне культуры;
  • упраўленне спорту і турызму.

Пытанні:

  •  рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства радыётэлецэнтр "Тэлерадыёкампанія "Віцебск";
  • культурна-асветніцкіх устаноў;
  • творчых саюзаў і арганізацый;
  • унітарнага прадпрыемства "Кінавідэапракат" Віцебскага аблвыканкама;
  • паліграфічных прадпрыемстваў;
  • іншых арганізацый Міністэрства інфармацыі;
  • Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства "Веды";
  • устаноў вышэйшай, сярэдне-спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай і агульнай сярэдняй адукацыі, іншых устаноў сістэмы адукацыі;
  • навуковых устаноў (акрамя арганізацый Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях);
  • арганізацый канцэрна "БелВітуніфарм";
  • Віцебскага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Фармацыя";
  • дзяржаўнай установы "Віцебскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя";
  • іншых арганізацый Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;
  • арганізацыі прыёму і размеркавання грузаў замежнай гуманітарнай дапамогі;
  • абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;
  • Прадстаўніцтва Віцебскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва;
  • Віцебскай абласной арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь";
  • Віцебскай абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ;
  • Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа;
  • абласнога камітэта грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" і іншых моладзевых арганізацый;
  • арганізацый Міністэрства спорту і турызму;
  • сацыяльнага забеспячэння ў рабоце па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;
  • гандлёвага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Віцебскаблсаюздрук";
  • галіновых прафсаюзаў.

Кіраўніцтва камісіямі, саветамі:
  • абласной камісіяй па прысваенні класаў дзяржаўных служачых дзяржаўным служачым Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, у дачыненні да якіх старшыня аблвыканкама з'яўляецца наймальнікам;
  • абласной камісіяй для атэстацыі дзяржаўных служачых Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта;
  • абласной камісіяй па разглядзе пытанняў выплаты стыпендый спартсменам Віцебскай вобласці;
  • камісіяй па справах непаўналетніх Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта;
  • Саветам па дэмаграфічнай бяспецы Віцебскай вобласці;
  • абласным міжведамасным каардынацыйным саветам па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі і венерычных хвароб;
  • экзаменацыйнай камісіяй аблвыканкама для арганізацыі падрыхтоўкі і правядзення здачы кваліфікацыйнага экзамену для тых, хто ўпершыню паступае на дзяржаўную службу;
  • грамадскай камісіяй па пытаннях выканання службовай этыкі пры Віцебскім абласным выканаўчым камітэце;
  • конкурснай камісіяй аблвыканкама па фарміраванні рэзерву кіруючых кадраў на пасады, якія ўваходзяць у кадравы рэестр аблвыканкама.