Дзмітрый Віктаравіч нарадзіўся 20 жніўня 1983 года ў
г.Віцебску.
У 2006 годзе скончыў установу адукацыі "Віцебскі
дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт", у 2012 - Акадэмію кіравання пры
Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, у 2024 - Аўтаномную некамерцыйную арганізацыю
дадатковай прафесійнай адукацыі "Скандынаўская школа эканомікі".
Працоўную дзейнасць пачаў у 2006 годзе майстрам службы
эксплуатацыі газавай гаспадаркі філіяла "Віцебскае вытворчае ўпраўленне
газавай гаспадаркі" вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства
"Віцебскаблгаз", г.Віцебск.
Са студзеня па сакавік 2008 года - інжынер тэхнічнай
інспекцыі вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства
"Віцебскаблгаз", г.Віцебск.
З 2008 да 2009 гг. - намеснік галоўнага інжынера, галоўны
інжынер філіяла "Шумілінскае вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі"
вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Віцебскаблгаз",
г.п.Шуміліна Віцебскай вобласці.
З 2009 да 2010 гг. - намеснік начальніка вытворча-тэхнічнага
аддзела, намеснік начальніка аддзела капітальнага будаўніцтва вытворчага
рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Віцебскаблгаз", г.Віцебск.
З 2010 да 2012 гг. – дырэктар філіяла "Лёзненскае
вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі" вытворчага рэспубліканскага
унітарнага прадпрыемства "Віцебскаблгаз", г.п.Лёзна Віцебскай
вобласці.
З 2012 па 20213 гг. - намеснік галоўнага інжынера -
начальнік упраўлення прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці,
энергаэфектыўнасці, транспарту і механізацыі тэхналагічных працэсаў апарата
кіравання вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства
"Віцебскаблгаз", г.Віцебск.
З 2013 да 2014 гг. – дырэктар філіяла "Полацкае
вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі" вытворчага рэспубліканскага
унітарнага прадпрыемства "Віцебскаблгаз", г.Полацк Віцебскай
вобласці.
З 2015 да 2016 гг. - намеснік генеральнага дырэктара па
ідэалагічнай рабоце і сацыяльных пытаннях вытворчага рэспубліканскага
унітарнага прадпрыемства "Віцебскаблгаз", г.Віцебск.
З 2016 да 2018 гг. - намеснік генеральнага дырэктара -
начальнік упраўлення перспектыўнага развіцця і інвестыцый дзяржаўнага
вытворчага аб'яднання па паліве і газіфікацыі "Белтопгаз", г.Мінск.
З 2018 да 2021 гг. - Кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага
раёна г.Мінска.
З 2021 па 2025 гг. - генеральны дырэктар адкрытага
акцыянернага таварыства "Керамін", г.Мінск.
Са студзеня 2025 года - намеснік старшыні Віцебскага
абласнога выканаўчага камітэта.
Узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі"
Пытанні развіцця будаўнічага комплексу і арганізацый
будаўнічай індустрыі, паліўна-энергетычнага комплексу, энергаэфектыўнасці,
арганізацый горназдабыўной прамысловасці, сувязі і інфарматызацыі, транспарту і
камунікацый, жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадаркі, добраўпарадкавання
населеных пунктаў, надзвычайных сітуацый, каардынацыі дзейнасці па пытаннях
збору, перапрацоўкі і нарыхтоўкі другаснай сыравіны, акрамя лому і адходаў
чорных і каляровых металаў, утылізацыі адходаў.
Структурныя падраздзяленні аблвыканкама:
- камітэт па архітэктуры і будаўніцтву;
- галоўнае ўпраўленне
жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Пытанні:
- Віцебскага
абласнога ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні палівам
"Віцебскаблпаліва";
- арганізацый, якія ажыццяўляюць здабычу торфу і вытворчасць
тарфяной прадукцыі;
- Віцебскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства
электраэнергетыкі "Віцебскэнерга";
- вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства
"Віцебскаблгаз";
- іншых арганізацый Міністэрства энергетыкі Рэспублікі
Беларусь;
- Віцебскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным
выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў Дэпартамента па энергаэфектыўнасці
Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь;
- унітарнага
камунальнага прадпрыемства "Абласны цэнтр па энергазберажэнні Віцебскага аблвыканкама";
- рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства па
забеспячэнні нафтапрадуктамі
"Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт";
- адкрытага акцыянернага таварыства "Полацктранснафта
Дружба";
- адкрытага акцыянернага таварыства "Полацк-Шкловалакно";
- іншых арганізацый канцэрна "Белнафтахім";
- адкрытага акцыянернага таварыства
"Віцебскаблаўтатранс" і іншых аўтатранспартных арганізацый;
- Віцебскага філіяла Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства
па аэранавігацыйнаму абслугоўванню паветранага руху
"Белаэранавігацыя";
- філіяла "Віцебскводтранс"
рэспубліканскага ўнітарнага эксплуатацыйна-будаўнічага прадпрыемства
"Днепра-Бугскі водны шлях";
- Віцебскага абласнога камунальнага транспартнага ўнітарнага прадпрыемства "Аператар перавозак";
- транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Віцебскае
аддзяленне Беларускай чыгункі";
- філіяла Транспартнай інспекцыі па Віцебскай вобласці
Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь;
- камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства
"Віцебскаблдарбуд";
- рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства аўтамабільных
дарог "Віцебскаўтадор";
- іншых арганізацый Міністэрства транспарту і камунікацый
Рэспублікі Беларусь;
- упраўлення Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі ўпраўлення
ўнутраных спраў аблвыканкама;
- Віцебскага філіяла Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства
паштовай сувязі "Белпошта";
- Віцебскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства
электрасувязі "Белтэлекам";
- іншых арганізацый Міністэрства сувязі і інфарматызацыі
Рэспублікі Беларусь;
- установы "Віцебскае абласное ўпраўленне Міністэрства па
надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь";
- ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;
- Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента па наглядзе за
бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці Міністэрства па надзвычайных
сітуацыях Рэспублікі Беларусь;
- іншых арганізацый Міністэрства па надзвычайных сітуацыях
Рэспублікі Беларусь;
- адкрытага акцыянернага таварыства "Даламіт";
- іншых арганізацый Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва
Рэспублікі Беларусь;
- камунальнага ўнітарнага вытворчага праектна-будаўнічага прадпрыемства "Полоцксельбуд";
- камунальнага ўнітарнага вытворчага праектна-будаўнічага
прадпрыемства "Віцебскаблсельбуд";
- даччынага камунальнага праектна-вышукальнага ўнітарнага
прадпрыемства "Інстытут Віцебсксельбудпраект";
- абласнога дзяржаўнага ўнітарнага праектнага прадпрыемства
"Інстытут Віцебскграмадзянпраект";
- іншых праектных арганізацый;
- дзяржаўнага аб'яднання "Віцебскае ўпраўленне будаўніцтвам";
- адкрытага акцыянернага таварыства "Дарожна-будаўнічы
трэст № 1, г.Віцебск";
- іншых будаўнічых арганізацый;
- іншых арганізацый па вытворчасці
будаўнічых матэрыялаў, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь;
- спецыялізаваных будаўніча-мантажных арганізацый;
- інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам па
Віцебскай вобласці;
- даччынага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства
"Дзяржбудэкспертыза па Віцебскай вобласці";
- Віцебскай абласной арганізацыі рэспубліканскага
дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Беларускае рэспубліканскае таварыства
ратавання на водах";
- унітарнага
камунальнага прадпрыемства "Цэнтр па цэнаўтварэнні ў будаўніцтве Віцебскай вобласці";
- арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь;
- грамадскіх арганізацый будаўнічай і транспартнай сферы;
- галіновых прафсаюзаў.
Кіраўніцтва
камісіямі:
- абласной камісіяй
па кантролі за ажыццяўленнем разлікаў за прыродны газ, цепла- і электраэнергію;
- камісіяй па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху пры
Віцебскім абласным выканаўчым камітэце;
- камісіяй па надзвычайных сітуацыях пры Віцебскім абласным
выканаўчым камітэце;
- камісіяй Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта па
ўсталяванні статусу грамадзянам, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай
АЭС, іншых радыяцыйных аварый.