Прыёмная (+375 212) 48-11-55
Памочнік Малыхіна Галіна Вячаславаўна
Тэлефон (+375 212) 37-80-01
Версия для печатиНарадзіўся ў 1976 годзе ў г.п. Руба Віцебскага раёна. У 1998 годзе скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны па спецыяльнасці "Ветэрынарная медыцына", у 2000 годзе – Міжнародны інстытут менеджменту па спецыяльнасці "Міжнародныя эканамічныя адносіны". Кандыдат ветэрынарных навук, доктар біялагічных навук, прафесар.
Пасля заканчэння ў 2001 годзе аспірантуры Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны працаваў асістэнтам кафедры паразіталогіі, асістэнтам кафедры заалогіі (да 2003 года), дацэнтам кафедры заалогіі (2003 – 2005), намеснікам дэкана факультэта ветэрынарнай медыцыны. - 2009). Пасля працаваў начальнікам навуковага аддзела (2009 – 2010), прарэктарам па навуковай рабоце (2010 – 2012) і першым прарэктарам ВДАВМ (2012 – 2014).
З 2014 года – намеснік начальніка галоўнага эканамічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2015 годзе назначаны намеснікам Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь – дырэктарам Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Рэспублікі Беларусь.
З 2017 па 2018 год займаў пасаду памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектара па Віцебскай вобласці.
З 2018 па 2020 гады быў членам Калегіі (міністр) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі.
У сакавіку 2020 года назначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектарам па Магілёўскай вобласці.
З ліпеня 2020 года да снежня 2021 года займаў пасаду Намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
Са снежня 2021 года – старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
Кіраўніцтва дзейнасцю аблвыканкама, яго структурных падраздзяленняў, падведамных аблвыканкаму арганізацый. Узаемадзеянне з Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і Віцебскім абласным Саветам дэпутатаў. Пытанні ўнутраных спраў, абароны і дзяржаўнай бяспекі, бюджэту і фінансаў, знешніх сувязяў, юстыцыі, кантрольнай і аналітычнай дзейнасці.
Структурныя падраздзяленні аблвыканкама:
Пытанні:
Кіраўніцтва камісіямі: