Прыёмная выканкама
210010, г.Віцебск, вул.Гогаля, 6
e-mail: oik@vitobl.by
Тэлефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Главная > Беларуская версія  > Сацыяльная сфера  > Медыцына і ахова здароўя

Медыцына і ахова здароўя

Сайт галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама


У Віцебскай вобласці забяспечана аказанне асноўных відаў медыцынскай дапамогі тэрапеўтычнага, хірургічнага, педыятрычнага, гінекалагічнага і стаматалагічнага профіляў.

У цяперашні час функцыянуюць 69 міжраённых медыцынскіх цэнтраў (аддзяленняў, кабінетаў), 30 цэнтраў калектыўнага карыстання абсталяваннем, 13 абласных спецыялізаваных цэнтраў. Арганізавана работа перасоўнага медыцынскага дыягнастычнага комплексу.

Максімальна асвоены спектр аперацый у кардыяхірургіі, нейрахірургіі, мікрахірургіі вока, якія выконваюцца на ўзроўні рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў. Праводзяцца аперацыі па трансплантацыі ныркі, аорты і рагавіцы.

Рэалізуюцца скрынінгавыя праграмы, што дазваляе выяўляць анкалагічную паталогію на ранніх стадыях. Створаны стацыянарныя мамалагiчныя цэнтры (Віцебскі абласны дыягнастычны цэнтр, Віцебская гарадская цэнтральная паліклініка, Полацкі міжраённы анкалагічны дыспансэр), перасовачны дыягнастычны комплекс Віцебскага абласнога дыягнастычнага цэнтра забяспечвае абследаванне жаночага насельніцтва, якое пражывае ў сельскай мясцовасці.

Ажыццяўляецца цыфравізацыя аховы здароўя.