Прыёмная выканкама
210010, г.Віцебск, вул.Гогаля, 6
e-mail: oik@vitobl.by
Тэлефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Дзелавое супрацоўніцтва

Андрэйчанка пра акцыю "Ад усёй душы": гэта магчымасць падзякаваць старэйшаму пакаленню

10.01.2024  Акцыя "Ад усёй душы" дае магчымасць выказаць словы ўдзячнасці старэйшаму пакаленню за вялікі ўклад у будаўніцтва дзяржавы, а таксама высветліць, якія змяненни патрэбны для ўдасканалення заканадаўства ў частцы падтрымкі пажылых людзей. Такім меркаваннем з журналістамі ў час наведвання Глыбоцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для пажылых і інвалідаў падзяліўся старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка,.

Спікер адзначыў, што акцыя праводзіцца па ініцыятыве кіраўніка дзяржавы і яе мэта - удзяліць больш увагі пажылым людзям. "Безумоўна, для нас, заканадаўцаў, важна паглядзець, што трэба яшчэ зрабіць у плане ўдасканалення заканадаўства (хоць для гэтага ўжо многае зроблена, і сёння беларускае заканадаўства, мабыць, лепшае сярод СНД), - удакладніў Уладзімір Андрэйчанка. - З іншага боку, гэта магчымасць выказаць словы ўдзячнасці нашаму старэйшаму пакаленню за той вялікі ўклад, які яны ўнеслі ў будаўніцтва моцнага фундаменту беларускай дзяржаўнасці".

"Старэйшае пакаленне - асаблівае, таму што так атрымалася ў гісторыі, што яно стварала такую ўнікальную дзяржаву, як Савецкі Саюз. На шчасце, яшчэ жывыя асобныя ветэраны. Гэта пакаленне змагалася з фашызмам у гады Вялікай Айчыннай вайны і перамагло, адбудавала і ўзнавіла Беларусь і сёння працуе на ўмацаванне краіны. У Беларусі праяўляецца, я лічу, самы вялікі клопат пра старэйшае пакаленне. Гэта ўзведзена ў ранг дзяржаўнай палітыкі, што сведчыць аб сталасці нашага грамадства", - падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў павіншаваў калектыў дома-інтэрната і людзей, якія пражываюць у ім, з каляднымі і навагоднімі святамі, пацікавіўся, што іх хвалюе. Ён таксама азнаёміўся са створанымі ва ўстанове ўмовамі, выстаўкай вырабаў, створаных жыхарамі дома-інтэрната і наведвальнікамі раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва. Хвалюючыя пытанні людзей сярэбранага ўзросту ўдзельнікі сустрэчы абмеркавалі за круглым сталом "Падзяліся цеплынёй сваёй душы".

У доме-інтэрнаце пражываюць 329 чалавек, каля 30 з іх - пенсіянеры па ўзросце, астатнія - інваліды I і II груп.
БЕЛТА
Версия для печати