Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе асабісты склад і ветэранаў сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь з прафесійным святам - Днём дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл
02.08.2024
Мы ганарымся вашым ратным подзвігам, вашай гатоўнасцю ў любы момант стаць на абарону нашай Радзімы. Ва ўсе часы ў дэсант ішлі самыя лепшыя, самыя падрыхтаваныя, самыя матываваныя байцы. Эліта нашых Узброеных Сіл.
У сваёй службе Вы абапіраецеся на слаўныя подзвігі дзядоў і прадзедаў, якія здзяйснялі подзвігі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, вайны ў Афганістане і ў розных гарачых кропках нашай планеты. Нездарма дэсант набыў любоў і павагу ўсяго беларускага народа. Людзі ўпэўненыя, што дужыя хлопцы стануць трывалым шчытом нашай Радзімы і любы вораг будзе знішчаны!
У гэты святочны дзень мы жадаем вам у першую чаргу мірнага і чыстага неба, моцнага здароўя вам і вашым блізкім. Нізкі паклон за вашу нялёгкую службу!
Версия для печати