Прыёмная выканкама
210010, г.Віцебск, вул.Гогаля, 6
e-mail: oik@vitobl.by
Тэлефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Дзелавое супрацоўніцтва

Падарунак ад Прэзідэнта ўручаны віцябчанцы, якая нарадзіла ў першыя хвіліны 2024 года

03.01.2024  У ліку трох малышоў, якія нарадзіліся ў Беларусі ў першыя хвіліны 2024 года, разам з дзецьмі з Мінска і Мінскай вобласці быў і хлопчык, які з'явіўся ў Віцебскім абласным радзільным доме. Па даручэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін уручыў шчаслівай маці падарунак, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы павіншаваў усіх маленькіх беларусаў, якія нарадзіліся ў навагоднюю ноч у 00.01, а паколькі іх было адразу трое, Прэзідэнт даручыў Аляксандру Субоціну ўручыць падарунак ад яго імя Алісе Калеснікавай, якая стала мамай другі раз.

Шчаслівая віцябчанка расказала, што старэйшую дачку Элізу, якой ужо два гады, яна таксама нараджала ў гэтай жа ўстанове аховы здароўя. Сына пара Калеснікавых назвалі Тэадорам, што значыць "Богам дадзены". Новы віцябчанін нарадзіўся сапраўдным волатам - малыш важыць крыху больш за 4 кг, а яго рост складае 56 см. На другім дзіцяці, паводле слоў наваспечанай мамы, яна спыняцца не збіраецца, бо важна прадоўжыць традыцыю шматдзетных сем'яў: у яе яшчэ пяць братоў і сясцёр, а ў бацькоў мужа ў сям'і было 10 дзяцей. Аліса Калеснікава прыехала разам з мужам-беларусам з Латвіі і ў будучым плануе знайсці ў Віцебску работу па спецыяльнасці - па адукацыі яна архітэктар.

Маленькі Тэа зрабіў бацькам сюрпрыз: нарадзіцца ж ён павінен быў у апошні дзень адыходзячага года, але вырашыў пачакаць і зрабіць маці з татам падарунак пад бой курантаў.

Віншуючы Алісу Калеснікаву са святамі, Аляксандр Субоцін адзначыў, што яна ўжо зрабіла вобласці важны падарунак - дала жыццё яшчэ аднаму віцябчаніну, які са сваімі волатаўскімі данымі стане сімвалам росту, працвітання і дабрабыту. "Гэта сціплая, але вельмі важная місія. Прэзідэнт папрасіў асабіста ўручыць вам ад яго імя падарунак і кветкі. Гадуйцеся, мацнейце, багацейце, і няхай у вас усё будзе добра", - пажадаў кіраўнік паўночнага рэгіёна.
БЕЛТА
Версия для печати
Навiны