85-годдзе Віцебскай вобласці адзначылі ў абласным цэнтры
17.02.2023
17 лютага ў канцэртнай зале "Віцебск" прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя 85-годдзю з дня ўтварэння Віцебскай вобласці. У рамках свята была арганізавана выстаўка-прэзентацыя галін народнай гаспадаркі Прыдзвінскага краю, адбылося ўшаноўванне лаўрэатаў ганаровага звання "Чалавек года Віцебшчыны - 2022" і святочны канцэрт.