90-годдзю заснавання Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа прысвячаецца
17.11.2016
Экспазіцыя выставы складаецца з прадметнага рада, тэатральнага рэквізіту, фотадакументаў, кніг, дакументаў з фондаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І.Леніна.
Прадстаўленыя тэмы “Творчае жыццё і дзейнасць Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа” у розныя перыяды (1926 –1944 г.г., 1944-1980 г.г., сучасны перыяд) даюць глядачу ўяўленне аб гісторыі тэатра, аб яго знакамітых акцёрах і спектаклях.
Выстава будзе працаваць з 18 лістапада 2016 г. да сярэдзіны студзеня 2017 г. па адрасе: вул. Леніна, 36 (Ратуша).