Абноўленую пасля маштабнага рамонту паліклініку адкрылі ў Віцебску

14.09.2023

 

 Філіял нумар 5 Віцебскай гарадской цэнтральнай паліклінікі (ВГЦП) адкрылі пасля рамонту напярэдадні Дня народнага адзінства. У будынка абнавіўся фасад, замянілі вокны і дзверы, адрамантавалі інжынерныя сеткі, правялі касметычны рамонт кабінетаў, добраўпарадкавалі прылеглую тэрыторыю. У паліклініцы з'явілася інтэрактыўная рэгістратура.

"БЕЛТА"