Аляксандр Мінёнак выступіць на дзіцячым \"Еўрабачанні-2016\" пад дзявятым нумарам
17.11.2016
Аляксандр Мінёнак разам з шоу-балетам
\"Сенсацыя\" выступіць на фінальным шоу дзіцячага конкурсу песні
\"Еўрабачанне-2016\" у горадзе Валета пад дзявятым нумарам.
Напярэдадні ўвечары ў г.Валета адбылася
ўрачыстая цырымонія адкрыцця форуму, а таксама жараб\'ёўка ўдзельнікаў, якая
вызначыла, хто будзе выступаць у першай групе, а хто - у другой. Беларус
Аляксандр Мінёнак трапіў у першую. Далей арганізатары размяркоўвалі парадак
нумароў у групах у залежнасці ад рэжысуры шоу. У выніку дынамічная і жвавая
песня \"Музыка маіх перамог\" прагучыць на фінальным шоу 20 лістапада
дзявятай.
\"Мяне задавольвае, - пракаменціраваў
Саша Мінёнак. - Наогул, хацелася б выступаць самым апошнім, каб лепш
запомніцца. Але я замыкаю першую групу - і гэта таксама добра\".
Беларуская дэлегацыя не хоча рабіць
прагнозы адносна шанцаў нашага нумара на перамогу. Самі артысты ставяць сабе за
мэту дастойна, без памылак выступіць на конкурсе. І вядуць відэаблог пра свой
час на Мальце. Напрыклад, на афіцыйнай старонцы Аляксандра Мінёнка ў Instagram
з\'явілася кароткае, але эфектнае відэа юнакоў і дзяўчат, якія катаюцца на
гіраскутарах па калідоры атэля пад \"Музыку маіх перамог\".