Амаль 400 журналістаў з 10 краін будуць працаваць на \"Славянскім базары\"
12.07.2016
Амаль 400 прадстаўнікоў СМІ з 10 краін
будуць працаваць на XXV Міжнародным фестывалі мастацтваў \"Славянскі базар
у Віцебску\". Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.
Усяго 380 журналістаў акрэдытавана з Беларусі,
Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Казахстана, Сербіі, Германіі, Ізраіля.
Асноўная колькасць - прадстаўнікі медыя Беларусі. Другое месца па колькасці
акрэдытаваных у Расіі, трэцяе - ва Украіны. Асвятляць святочныя мерапрыемствы
маштабнага юбілейнага форуму прыбудуць больш за 100 супрацоўнікаў замежных
тэлевізійных каналаў, радыё, часопісаў, газет. У мінулым годзе на фестывалі
працавалі звыш 350 журналістаў з 14 краін.
Традыцыйна ў дзень урачыстага адкрыцця
форуму мастацтваў у Віцебску пачынае працаваць міжнародны прэс-цэнтр. У
фестывальныя дні ён працуе практычна кругласутачна, становіцца журналісцкім
штабам. XXV Міжнародны фестываль мастацтваў \"Славянскі базар у
Віцебску\" пройдзе з 14 па 18 ліпеня (дадатковыя мерапрыемствы запланаваны
на 12-13 і 19-20 ліпеня).