Беларус Уладзіслаў Ганчароў стаў алімпійскім чэмпіёнам у скачках на батуце
15.08.2016
Уладзіслаў Ганчароў заваяваў яшчэ адзін
алімпійскі медаль беларускай зборнай. Ён стаў уладальнікам золата ў
спаборніцтвах скакуноў на батуце.
20-гадовы жыхар Віцебска бліскуча правёў
свой алімпійскі дэбют. У кваліфікацыі Уладзіслаў у абодвух практыкаваннях быў
другім і ўпэўнена выйшаў у васьмёрку фіналістаў. Выступаючы перадапошнім,
беларус ужо ведаў рэзультаты амаль усіх галоўных канкурэнтаў і паказаў свае
найлепшыя якасці. Атрымаўшы ад суддзяў 61,745 бала, Уладзіслаў Ганчароў выйшаў
у лідары і чакаў выхаду на батут свайго адзінага саперніка кітайскага
спартсмена Гаа Лея. Канкурэнт не змог перавысіць рэзультат беларускага атлета,
зарабіўшы 60,175 бала і стаўшы бронзавым прызёрам. Серабро заваяваў яшчэ адзін
прадстаўнік Паднябеснай Дон Дон, у якога ў выніку аказалася 60,535 бала.
Напярэдадні цяжкаатлетка Дар\'я Навумава
стала другой у вагавой катэгорыі да 75 кг.