Больш як 600 чалавек ужо акрэдытаваны на \"Славянскім базары ў Віцебску\"
12.07.2016
Больш як 600 чалавек ужо акрэдытаваны на
XXV \"Славянскім базары ў Віцебску\", паведамілі ў дырэкцыі форуму.
Акрэдытацыя пачалася 10 ліпеня, у ліку
першых фестывальныя бэйджы традыцыйна атрымліваюць работнікі тэхнічных службаў,
прадстаўнікі СМІ, удзельнікі віцебскіх творчых калектываў. ,
Акрамя таго, у Віцебск прыбываюць кіраўнікі
нацыянальных дэлегацый, арганізуецца работа іх штабоў. Вялікую колькасць
артыстаў чакаюць у службе акрэдытацыі ў дзень афіцыйнага адкрыцця 14 ліпеня, а
таксама пікавымі абяцаюць быць дні зборных канцэртаў.
Сёння фестывальны бэйдж можна атрымаць з
9.00 да 20.00, а з 5.00 12.00 ліпеня служба акрэдытацыі пераходзіць на
кругласутачны рэжым работы да самага заканчэння форуму. Чакаецца, што ў гэтым
годзе акрэдытацыю на \"Славянскім базары ў Віцебску\" пройдуць амаль
5,5 тыс. чалавек. Гэта непасрэдна ўдзельнікі форуму, якія задзейнічаны ў
падрыхтоўцы і правядзенні ўсіх яго мерапрыемстваў, - ад артыстаў і
прадстаўнікоў СМІ да работнікаў тэхнічных службаў. XXV Міжнародны фестываль
мастацтваў \"Славянскі базар у Віцебску\" пройдзе з 14 па 18 ліпеня
(дадатковыя мерапрыемствы запланаваны 12-13 і 19-20 ліпеня)