Больш за 300 тыс. жыхароў Віцебскай вобласці прымаюць удзел у рэспубліканскім суботніку

22.04.2023

 

 Больш за 300 тыс. жыхароў Віцебскай вобласці прымаюць удзел у рэспубліканскім суботніку. У Віцебску асноўнымі аб'ектамі суботніка сталі помнік воінам-інтэрнацыяналістам "Боль" і воінскія могілкі па вуліцы Цітова. Асобныя працоўныя каманды працавалі на добраўпарадкаванні поймы ракі Віцьба, сквераў Маскоўскага, Еўсцігнеева і Касманаўтаў, парку 30-годдзя УЛКСМ, а таксама тэрыторыі побач з канцэртнай залай "Віцебск".

"БЕЛТА"