Чырвоны Крыж адправіў з Віцебска гуманітарную дапамогу для бежанцаў з Украіны
26.03.2022
Віцебская абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК) 25 сакавіка адправіла ў Гомельскую вобласць гуманітарны груз для бежанцаў, якія прыбываюць на тэрыторыю Беларусі. Сабраць груз, што складаецца з гігіенічных набораў і прадуктаў харчавання, дапамагалі грамадскія аб'яднанні, прадпрыемствы Віцебска і Віцебскага раёна і неабыякавыя грамадзяне.