Даследчыкі з Беларусі, Германіі, Расіі, ЗША, Ізраіля прымуць удзел у Шагалаўскіх чытаннях
04.06.2019
XXVII Міжнародныя Шагалаўскія чытанні,
прысвечаныя 100-годдзю заснавання Віцебскага народнага мастацкага вучылішча,
пройдуць 15-16 чэрвеня ў Віцебску, паведамілі БЕЛТА ў Музеі Марка Шагала.
У канферэнцыі прымуць удзел даследчыкі з
Беларусі, Германіі, Расіі, ЗША, Ізраіля. Па традыцыі, даклады будуць прысвечаны
даследаванню біяграфіі і творчай спадчыны мастака. Асаблівасцю гэтага года
стане паглыблены разгляд праблематыкі, звязанай з дзейнасцю і персаналіямі
Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, які заснаваны Маркам Шагалам і
прыняў сваіх першых абітурыентаў у 1919 годзе. Міжнародныя Шагалаўскія чытанні
праводзяцца ў Віцебску штогод з 1991 года. З 1992-га яны сталі міжнароднымі. За
гэты час у чытаннях прынялі ўдзел даследчыкі з Беларусі, Расіі, Украіны,
Францыі, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, ЗША, Ізраіля, Германіі, Латвіі і іншых
краін. Большасць матэрыялаў гэтых чытанняў апублікавана ў чатырох выпусках
"Шагалаўскага зборніка" і "Бюлетэні Музея Марка Шагала".