Дзень дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі ў Віцебску (+фотарэпартаж)
03.08.2016
Чарговая гадавіна
ўтварэння паветрана-дэсантных войскаў для прадстаўнікоў 103-й мабільнай брыгады
стала асаблівай: іх злучэнню вярнулі гістарычную назву — 103-я асобная
гвардзейская ордэна Леніна, Чырванасцяжная, ордэна Кутузава II ступені
паветрана-дэсантная брыгада імя 60-годдзя СССР. Гэта стане дадатковым стымулам
для салдат, каб старанна ўдасканальваць баявое майстэрства і быць надзейным
звяном у забеспячэнні незалежнасці нашай краіны.
Пачалося свята а 10-й гадзіне: на плошчы Перамогі адбыўся
мітынг, выступілі пазаштатная рота ганаровай варты і рукапашнікі, таксама
вайскоўцы прадэманстравалі майстэрства ў парашутных скачках і кіраванні баявымі
машынамі. Яшчэ ў праграме канцэрт з удзелам мастацкіх калектываў, трансляцыя
фільмаў пра дэсантнікаў і многае іншае.