Форум сучасных і народных рамёстваў пройдзе ў Віцебску

02.10.2017

 

Форум сучасных і народных рамёстваў \"Горад адкрыты творчасці\" пройдзе 21-22 кастрычніка ў Віцебску, паведамілі ў Віцебскім аблвыканкаме.

У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі творчых маладзёжных арганізацый і рухаў, цэнтраў рамёстваў, прадпрыемствы лёгкай прамысловасці, творчыя калектывы Віцебскай вобласці. Праграма змяшчае правядзенне майстар-класаў народнымі майстрамі і рамеснікамі, вучнямі і студэнтамі. Яны прадэманструюць сваё ўмененне ў стварэнні вырабаў з саломкі, вышыўцы, вязанні, шыцці абутку, ганчарным майстэрстве, разьбе па дрэве. Продаж вырабаў народнай творчасці будзе ажыццяўляцца на ўніверсальнай выстаўцы-кірмашы. \"Грані талентаў\". Форум, накіраваны на далучэнне моладзі да рамеснай дзейнасці, прызначаны развіваць і папулярызаваць лепшыя традыцыі і дасягненні нацыянальнай культуры і мастацтва. Яго арганізатарамі выступаюць упраўленне адукацыі, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, абласная арганізацыя БСРМ і ПП \"Нэтворкінг\".

БЕЛТА.