Калектыў ансамбля "Талака" ўзнагароджаны Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта

29.11.2021

 

 29 лістапада ў Віцебску ўшаноўвалі ансамбль танца, музыкі і песні "Талака" абласной філармоніі. Гэты калектыў за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай культурнай палітыкі ўдастоены Ганаровай граматы Адміністрацыі Прэзідэнта. Узнагароду калектыву ўручыў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч.