Кіраўніцтва Віцебскага аблвыканкама віншуе вернікаў праваслаўнай канфесіі са святам Вялікадня

Кіраўніцтва Віцебскага аблвыканкама віншуе вернікаў праваслаўнай канфесіі са святам Вялікадня

20.04.2025

Шчыра віншуем вас з вялікім святам-Светлым Хрыстовым Уваскрасеннем!

Вялікдзень-гэта сімвал ўрачыстасці жыцця, дабра і справядлівасці.

Карані хрысціянства ў Беларусі-на віцебскай зямлі, дзе ў канцы Х стагоддзя Полацк стаў цэнтрам хрысціянства ўсходніх славян. Сёлета адна з самых старажытных ва Усходняй Еўропе мясцін – Спаса-Еўфрасіннеўскі стаўрапігіяльны жаночы манастыр у Полацку святкуе 900-годдзе. Духоўнае абнаўленне грамадства заўсёды грунтавалася на яднанні народаў, любові да бліжняга, павазе да Айчыны. Сёння роля хрысціянства ўзрастае.

Асабліва важна памятаць аб духоўным адраджэнні і выхаванні падрастаючага пакалення, заснаваным на высокіх маральных ідэалах. Фарміраванне чалавека, які імкнецца да дабра і справядлівасці, - залог росквіту Віцебскага рэгіёна і ўсёй краіны. Няхай Светлая Пасха напоўніць нашы сэрцы радасцю і надзеяй, умацуе веру ў лепшую будучыню. Жадаем Вам здароўя, дабрабыту і міру. 
Няхай у вашых дамах пануюць згода, а ў грамадстве – паразуменне і павага. Хрыстос Уваскрэс!

З павагай,

 


А.М.Субоцін,

старшыня

Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта

         

 

Д.У.Дзямідаў,

старшыня 

Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў