Коласаўскі тэатр прадставіць прэм\'еру спектакля да юбілею заслужанай артысткі Беларусі Тамары Скварцовай
02.12.2016
Прэм\'ера
спектакля \"Матылёк... Матылёк...\" па п\'есе вядомага італьянскага
драматурга Альда Нікалаі адбудзецца 9 снежня ў Нацыянальным акадэмічным
драматычным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску, паведамілі ў тэатры.
\"П\'еса \"Матылёк...
Матылёк...\" шматразова ставілася ў беларускіх і расійскіх тэатрах,
упрыгожваючы рэпертуар лепшых актрыс. Наша пастаноўка прымеркавана да юбілею
заслужанай артысткі Беларусі Тамары Скварцовай. У якасці рэжысёра над
спектаклем працуе мастацкі кіраўнік Коласаўскага тэатра, заслужаны дзеяч
мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Валерый Анісенка\", -
адзначылі ў тэатры. Спектакль аб ролі жонкі, маці і аб чалавечай адзіноце будзе
сыграны ў тэатральнай гасцёўні\" (былая камерная сцэна).
Тамара Скварцова
сыграе Эду - немаладую, ужо адзінокую свецкую даму, якая лёгка пырхала па
жыцці, а цяпер жыве ў свеце сваіх фантазій. Але вось аднойчы адбываецца падзея,
якая прымусіць жанчыну ўспомніць усё яе мінулае.