Лукашэнка правёў назначэнні ў кіраўніцтве віцебскіх гарадскога і абласнога выканкамаў

25.09.2023

 

 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 верасня, разгледзеўшы кадравыя пытанні, зрабіў назначэнні ў віцебскіх гарадскім і абласным выканаўчых камітэтах.

Новы мэр з'явіўся ў Віцебску. На гэту пасаду кіраўніком дзяржавы ўзгоднена кандыдатура Генадзя Сабыніча, які раней кіраваў Віцебскім райвыканкамам.

Прэзідэнт таксама правёў кадравыя назначэнні ў Віцебскім аблвыканкаме. Аляксей Героеў, які раней кіраваў у гэтым рэгіёне камітэтам па архітэктуры і будаўніцтве, узгоднены на пасаду намесніка старшыні аблвыканкама (пытанні будаўніцтва і ЖКГ), Ігар Кузняцоў, які ўзначальваў Мёрскі райвыканкам, - кіраўніка спраў.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы ўзгадніў назначэнне кіраўнікоў шасці райвыканкамаў: Сяргея Сямёнычава - старшынёй Мёрскага райвыканкама, Алега Макарэвіча - Сенненскага. 

БЕЛТА