На канцэрты \"Славянскага базару ў Віцебску\" прададзена 40,5 тыс. білетаў
12.06.2017
Аляксандр Сідарэнка ўдакладніў, што выручка складае каля Br1 млн 900 тыс. Пры гэтым рэалізацыю білетаў у гэтым годзе арганізатары пачалі раней, чым звычайна - у канцы лютага, хоць у папярэднія гады яна пачыналася ў канцы красавіка - пачатку мая. У той жа час білеты, як і раней, даступны для набыцця ў любой кропцы свету - праз інтэрнэт і тэлефонных аператараў. Цяпер продаж працягваецца, і, як паказвае практыка, менавіта за месяц да пачатку фестывалю пачынаецца найбольш актыўная яго фаза, дадаў ён. Усяго на галоўнай фестывальнай пляцоўцы - у Летнім амфітэатры - запланавана 18 канцэртных праграм, уключаючы два начныя канцэрты. \"Сольныя канцэрты, якія заяўлены ў праграме, набліжаюцца да 100-працэнтнага продажу, за выключэннем двух-трох, якія пройдуць пазней\", - заўважыў дырэктар форуму. Ён таксама звярнуў увагу, што з кожным годам фестываль мастацтваў \"Славянскі базар у Віцебску\" ўсё больш зарабляе самастойна. Так, апошнія гады ў яго бюджэце амаль 90 працэнтаў складаюць пазабюджэтныя сродкі - выручка ад рэалізацыі білетаў, работа з партнёрамі-рэкламадаўцамі і г.д. XXVI Міжнародны фестываль мастацтваў \"Славянскі базар у Віцебску\" пройдзе з 13 па 17 ліпеня (дадатковыя мерапрыемствы запланаваны 10-12 і 18-19 ліпеня).