На "Славянскім базары" выступяць зорка сусветнага маштабу і ўладальнікі Grammy
18.01.2019
На фестывалі "Славянскі базар у
Віцебску" выступяць зорка сусветнага маштабу і ўладальнікі Grammy. Аб
гэтым паведаміў на сустрэчы з навучэнцамі віцебскай гімназіі генеральны
дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск" і фестывалю Глеб Лапіцкі.
"Зорка сусветнага ўзроўню, якую мы
хацелі запрасіць, прыедзе. Гэта выканаўца з адной з еўрапейскіх краін. Цяпер
афіша цалкам сфарміравана, у сярэдзіне лютага аб'явім яе, - адзначыў Глеб
Лапіцкі. - Мы многае робім для таго, каб творчы форум развіваўся, ішоў у нагу з
часам, каб на "Славянскі базар" было цікава прыйсці моладзі як
старэйшай за 18 гадоў, так і маладзейшай. Самае галоўнае ў нашай канцэпцыі, каб
людзі не абмяжоўваліся летнім амфітэатрам, шмат цікавага адбываецца на іншых
пляцоўках. У гэтым годзе ў філармоніі выступяць уладальнікі прэміі
Grammy".
Глеб Лапіцкі заклікаў усіх быць актыўнымі ў
сацсетках, пісаць свае прапановы, каго варта запрасіць на фестываль.
Прадставіць Віцебск без творчага форуму немагчыма, ён брэнд горада і Беларусі,
дадаў дырэктар. Сёння ў віцебскай гімназіі нумар 3 імя А.С. Пушкіна прайшла
сустрэча генеральнага дырэктара ЦК "Віцебск" і міжнароднага фестывалю
мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" Глеба Лапіцкага з
навучэнцамі. Мерапрыемства прайшло ў рамках праекта Беларускай рэспубліканскай
піянерскай арганізацыі "Сустрэчы на ўсе 100!