Наваполацкая школа водналыжнікаў зноў прызнана лепшай у свеце

20.01.2017

 

Міжнародная федэрацыя водналыжнага спорту вызначыла спартсменаў года. 

 

Ізноў наваполацкая школа Геновых засведчыла, што яна лепшая ў свеце. Так, лідарам у водных лыжах за катарам прызнаны Аляксей Жарнасек, за электрацягай – Мікіта Папакуль і Ганна Стральцова. Віншаванні спартсменам і трэнерам!

 

Фота з архіва «Витебских вестей».