Новая паліклініка ў Віцебску рыхтуецца да прыёму пацыентаў
21.02.2019
Новая паліклініка ў Віцебску
рыхтуецца да прыёму першых пацыентаў. Будынак паліклінікі з трох карпусоў
размешчаны на перасячэнні вуліц Чкалава і Маргелава. Цяпер вядуцца
пусканаладачныя работы па мантажы медыцынскага абсталявання. У зону
абслугоўвання паліклінікі, разлічанай больш як на 1 тыс. наведванняў у змену,
увойдзе каля 55 тыс. насельніцтва, у першую чаргу жыхары бліжэйшых мікрараёнаў.
Акрамя дарослай шматпрофільнай паліклінікі ў склад медустановы будуць уключаны
дзіцячае, стаматалагічнае аддзяленні і жаночая кансультацыя.