Новы арт-аб'ект з'явіўся ў Віцебску

22.10.2023

 

 У Віцебску на вуліцы Крылова з'явіўся новы арт-аб'ект. Ліхтар "працягвае" сваю жалезную руку прахожым, а ў адказ на поціск рукі загараецца і "прыпадымае" капялюш. Створаны ён мастаком Яўгенам Палавінскім, праграмістам Мікітам Кудзінавым, інжынерам Дзянісам Сусалкам і дызайнерам Дзмітрыем Шадзько.

"БЕЛТА"