Падарачныя сертыфікаты на білеты \"Славянскага базару\" набіраюць папулярнасць перад 8 Сакавіка

03.03.2017

 

Першыя сертыфікаты на куплю білетаў на праграмы XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў \"Славянскі базар у Віцебску\" набыты ў сталіцы форуму, паведамілі ў дырэкцыі фестывалю.

Адначасова з пачаткам продажаў білетаў на фестывальныя праекты ў Летнім амфітэатры 17 лютага стартавала рэалізацыя падарачных сертыфікатаў наміналам Br10, Br20, Br30, Br50 і Br100. \"Іх можна набыць у касах горада і ў білетнага аператара kvitki.by, а таксама на сайце фестывалю. Прычым пры куплі сертыфіката ў фірменных касах і за безнаяўны разлік ён упакоўваецца ў канверт. Найбольш запатрабаваны наміналы Br20 і Br50. Ёсць заказы на карпаратыўныя падарункі да 8 Сакавіка. Да такіх заказаў мы гатовы, як, у прынцыпе, да любых аб\'ёмаў заявак\", - адзначылі ў дырэкцыі форуму. Абмяняць падарачныя сертыфікаты на білеты можна будзе па 19 ліпеня 2017 года ўключна ў касах Віцебска, Гомеля і Мінска. XXVI Міжнародны фестываль мастацтваў \"Славянскі базар у Віцебску\" пройдзе з 13 па 17 ліпеня (дадатковыя мерапрыемствы адбудуцца 11-12 і 18-19 ліпеня).

БЕЛТА.