Парламентарыі абмеркавалі ў Віцебску праект адзінай сістэмы аўтастрахавання ў СД

19.06.2023

 

 Якімі павінны быць тарыфы і полісы абавязковага аўтастрахавання для грамадзян Саюзнай дзяржавы (СД), абмеркавалі ўдзельнікі 64-й сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, якая адбылася ў Віцебску.

Цяпер пры перасячэнні беларуска-расійскай граніцы аўтаўладальнікам даводзіцца набываць дадатковы поліс аўтастрахавання - міжнароднага ўзору, так званую "зялёную картку", або поліс прыгранічнага страхавання. Па стандартным дагаворы прадугледжана пакрыццё страхавых выпадкаў толькі на тэрыторыі рэгістрацыі транспартнага сродку. Прадстаўнікі аўтастрахавых кампаній, рэгулятараў страхавога рынку ўнеслі прапанову стварыць у СД адзіную сістэму страхавання грамадзянскай адказнасці накшталт міжнароднай.

Пасля стварэння новай сістэмы ў вадзіцеляў з'явіцца магчымасць набыць поліс, які будзе дзейнічаць на тэрыторыі ўсёй СД і пакрываць усе страхавыя выпадкі не толькі ў краіне рэгістрацыі транспартнага сродку. Кошт такога дакумента будзе ніжэйшы, чым сумарныя затраты на два полісы, і пры гэтым захаваецца дзеючая сістэма з дзвюма аўтастрахоўкамі.

Новая сістэма будзе найбольш выгаднай для аўтаперавозчыкаў, падарожнікаў і жыхароў прыгранічных рэгіёнаў. Праект мадэльнага заканадаўчага акта па гэтым пытанні атрымаў адабрэнне ўсіх камісій Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Пасля яго прыняцця будзе падрыхтаваны комплекс змяненняў і дапаўненняў у заканадаўствы абедзвюх краін.

Адзіная сістэма аўтастрахавання будзе апрабавана ў СД, а потым пры станоўчым вопыце да яе могуць падключыць і краіны Еўразійскага эканамічнага саюза.

"БЕЛТА"