Першы дадатковы поезд на \"Славянскі базар у Віцебску\" адправіцца 12 ліпеня
07.07.2016
Першы рэйс дадатковага поезда
міжрэгіянальных ліній Мінск-Віцебск, назначаны Беларускай чыгункай на час
правядзення фестывалю мастацтваў \"Славянскі базар у Віцебску\",
адбудзецца 12 ліпеня, паведамілі ў прэс-службе БЧ.
\"Поезд нумар 644/643 Мінск-Віцебск
будзе курсіраваць штодзень з 12 па 21 ліпеня. Расклад яго руху складзены з
улікам праграмы правядзення фестывалю\", - растлумачылі ў прэс-службе. У
прыватнасці, Беларуская чыгунка прадугледзела зручны графік руху поезда не
толькі ў Віцебск, а таксама ў зваротным напрамку.
\"Поезд міжрэгіянальных ліній будзе
адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 12.47 і прыбываць у Віцебск у 16.32.
Госці фестывалю, якія едуць на вячэрнія канцэрты, паспеюць да іх пачатку
азнаёміцца з выдатнымі мясцінамі горада на Заходняй Дзвіне і акунуцца ў фестывальную
атмасферу. На гэтым жа поездзе пасажыры змогуць выехаць з Віцебска ноччу ў
01.32 і быць у Мінску раніцай у 05,27\", - адзначылі ў БЧ. У дарозе гасцям
фестывалю будзе прадастаўлена магчымасць вывучыць святочную праграму
\"Славянскага базару\".
Тэматыка фестывалю будзе адлюстравана і ў
афармленні поезда - у вагонах будуць размешчаны святочныя плакаты, макеты з
маршрутнымі ўказальнікамі. З графікам руху поезда можна азнаёміцца на сайце
Беларускай чыгункі.